Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Веламарафон «Суседзі» пройдзе 15−16 ліпеня на Аўгустоўскім канале ўжо ў 11 разоў. Арганізатары зноў памяняліся. Сёлета імі выступаюць гродзенскі райвыканкам і «Таймінг кампанія 42 195». Рэгістрацыя адкрыта для ўдзельнікаў і для валанцёраў.

Як і летась, будуць дыстанцыі для ровара і для бегу сярод розных катэгорый. Старт спаборніцтваў будзе дадзены пры любым надвор'і.

Веламарафон «Суседзі» — штогадовы міжнародны фестываль. Яго арганізоўваюць на Аўгустоўскім канале веласіпедысты Гродна з 2011 года. У 2020 і 2021 годзе марафон не праводзілі.

Базавы лагер размесціцца на тэрыторыі шлюза «Дамброўка» з 14 па 16 ліпеня, расказалі арганізатары"Аўтагродна". Будуць трасы па перасечанай мясцовасці з бродамі і наборам вышыні. На тэрыторыі базавага лагера можна будзе застацца пераначаваць у сваёй палатцы. Да месца правядзення арганізуюць трансфер. Яго кошт будзе залежаць ад колькасці жадаючых.

Падрабязнасці можна знайсці на старонцы ў Instagram @susedzi2023. Удзельнікі могуць рэгістравацца ў спецыяльнай форме. На момант публікацыі зарэгістравалася 201 удзельнік.

Праграма спаборніцтваў

14 ліпеня

З 18.00 заезд і размяшчэнне ўдзельнікаў.

15 ліпеня

  • 09:00 — 11:00 рэгістрацыя ўдзельнікаў;

За 5 хвілін да старту кожнай дыстанцыі праводзіцца перадстартавы брыфінг.

  • 11: 10 старт (2 патока) «дзіцячага велазаезду»;

Бегавелы:

  • Дзеці В3 (2020 г. н. і маладзейшыя);
  • Дзеці В4 (2019 г. н.);
  • Дзеці В5 (2018 г. н.).

Ровар:

  • Дзеці С3 (2019 г. н. і маладзейшыя);
  • Дзеці С4 (2018 г. н.);
  • Дзеці С5 (2017 г. н.).

11: 30 — старт «Міні-марафону»;
11: 45 — цырымонія ўзнагароджання «Дзіцячага велазаезду»;
12:30 — старт «Марафону»;
13:00 — старт «Паўмарафону»;
13.20 — старт «Фіт марафону»;
13: 45 — цырымонія ўзнагароджання «Міні-марафону»;
17: 00 — закрыццё веласіпеднага фінішу;
17.10 — цырымонія ўзнагароджання «Паўмарафону» і «Марафону», цырымонія ўзнагароджання камандных залікаў.

16 ліпеня

  • 08.00 — 09.30 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 10.00 — старт дзіцячых забегаў па 3 катэгорыях:
    • старт 10.00 — дзеці С6 (2017 г н і меншыяй);
    • старт 10.15 — дзеці С9 (2014−2017 г н);
    • старт 10.30 — дзеці С12 (2010−2013 г н).
  • 11.00 — старт «Паўмарафон» 21 км;
  • 11.15 — старт забегу на 5 км;
  • 11.30 — старт забегу на 10 км;
  • 11.40 — цырымонія ўзнагароджання дзіцячых забегаў;
  • 12.30 — цырымонія ўзнагароджання забегу «5 км»
  • 13.30 — цырымонія ўзнагароджання забегу «10 км»
  • 14.00 — закрыццё бегавога фінішу
  • 14.10 — цырымонія ўзнагароджання паўмарафона «21 км»;
  • 17.00 — пачатак выезду ўдзельнікаў і валанцёраў.

Кожны ўдзельнік атрымае імянны нумар (калі зарэгіструецца да ліпеня 2023) і памятны медаль. Таксама будзе вада, гарачае харчаванне, фудтракі, прыбіральні, пункт мыйкі ровараў, фотазона і розыгрышы прызоў.

Як стаць валанцёрам

У папярэднія гады быць валанцёрам на «Суседзях» было не менш ганарова, чым удзельнічаць. Дапамагаць на спаборніцтвах 15 і 16 ліпеня клічуць людзей ва ўзросце ад 18 гадоў. Арганізатары забяспечаць ім харчаванне (сняданак, абед і вячэру) і ваду і падораць майкі марафону. Там можна застацца з начлегам, будзе арганізаваны кемпінг.

Ад валанцёра патрабуецца наяўнасць транспартнага сродку (пажадана мікрааўтобус), адказнасць, акуратнасць і добразычлівасць. Рэгістрацыяй валанцёраў на «Суседзі» займаецца Ягор (+375 298 822 927).

Арганізатары мяняюцца пасля 2021

Традыцыйна арганізацыяй «Суседзі» займалася грамадскае аб’яднанне «Велагродна», ліквідаванае ўладамі ў 2021 годзе. У 2020 і 2021 годзе спаборніцтвы не праводзілі. У 2022 годзе арганізатарамі веламарафона выступілі грамадскае аб’яднанне «СК Run4Fun» і гродзенскі райвыканкам. У тым жа годзе да веладыстанцый дадаліся бегавыя.

«Арганізатары аматарскіх мерапрыемстваў - гэта «фанаты» спорту, у добрым сэнсе. Яны бяруцца за арганізацыю ад любові да справы, а не па ўказцы. Марафон адбудзецца толькі таму, што такія людзі не могуць жыць без прыгод, рызыкі, прасоўвання важных для іх каштоўнасцяў. «Лепш ці горш «[арганізуюць мерапрыемства — заўв. Hrodna.life] гэта ацэнка, прычым папярэдняя», — тлумачыла былая прадстаўніца «Велагродна» Юлія Каляда перад веламарафонам 2022 года.