19 ліпеня футбалісты “Нёмана” на сваім стадыёне згулялі ўнічыю з “Гомелем” – 1:1. Пазбегнуць паразы падапечныя Ігара Кавалевіча здолелі толькі ў кампенсаваны час.
На працягу ўсяго матчу “Нёман” спрабаваў гуляць у атакуючы футбол, але вось забіць суперніку гродзенцам ніяк не ўдавалася. Госці першымі адкрылі лік у матчы на 68-й хвіліне, вызначыўся Нівалда. Адыграцца гаспадарам на сваім стадыёне атрымалася толькі на 92-й хвіліне. Абаронцы “Гомеля” збілі ў сваёй штрафной Алыкулава, суддзя паставіў на кропку. Біць адзінаццаціметровы ўзяўся сам кыргыз і не пралічыўся.
“Нёман” – “Гомель” – 1:1










