У Ашмянах п’яныя людзі 20-ці і 19-ці гадоў спрабавалі адабраць ровар у непаўналетняга, а потым адабралі мапед ў іншага хлопца і праехаліся па горадзе. Іх хутка знайшлі і затрымалі муж з жонкай, якія працуюць у РАУС, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Алена і Аляксандр Каморнікі, супрацоўнікі Ашмянскага РАУС, вярталіся дадому са службы. У двары ўбачылі заплаканага хлопчыка з роварам у руках, які распавёў, што двое хлопцаў спрабавалі адабраць у яго ровар. Пры гэтым адзін з іх штурхнуў падлетка і закрануў недапалкам цыгарэты яго твар. Дзіця паспела сесці на ровар і ўцячы ад іх. Таксама хлопчык дадаў, што ў яго 18-гадовага знаёмага, які знаходзіўся непадалёк, гэтыя ж хлопцы сілай адабралі мапед «Рыга» і паехалі на ім катацца па горадзе.
Выслухаўшы дзіця, супрацоўнікі міліцыі пачалі пошук падазраваных, якія ў хуткім часе былі затрыманыя. У дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 214 «Угон», а ў дачыненні да аднаго з іх, які спрабаваў затушыць цыгарэту аб твар падлетка — «Хуліганства». Яны атрымалі і адміністрацыйныя пратаколы за язду без правоў і ў п’яным выглядзе.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…