У выпадках, калі суд вызначыць, што хабар даваўся ў інтарэсах юрыдычнай асобы, апошнюю плануецца прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці, патлумачыў старшы пракурор ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Максім Зіновік.
«Такая практыка ўжо даўно існуе ў Еўрасаюзе, Расіі, — расказаў ён. — Гаворка ідзе пра подкуп. Калі ён здзяйсняецца ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы, напрыклад, каб выйграць тэндэр, гэтую арганізацыю будзе чакаць адміністрацыйная адказнасць з вялікім памерам штрафу».
Законапраект прадугледжвае, што, пасля таго як хабарадавальнік і хабараатрымальніка адправяцца адбываць пакараньне, у дачыненні да юрыдычныя асобы, у інтарэсах якой быў дадзены хабар, пракурор складзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Паводле звестак Белстата, у студзені-траўні гэтага года ў Беларусі зафіксавана 1.188 выпадкаў хабарніцтва, што на 33,2% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага.
У траўні ў Беларусі прыняты дэкрэт аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй, згодна з якім асобы, якія адбываюць пакаранне за карупцыйныя злачынствы, могуць быць датэрмінова вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі толькі ў выпадку памілавання кіраўніком дзяржавы.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…