Як частка гарадскога свята 3 ліпеня ў парку Жылібера адбыўся бясплатны канцэрт «Класіка ля ратушы», падрыхтаваны кампаніяй velcom | A1. Сёлета юбілей фестывалю канцэртаў класічнай музыкі на вольным паветры.

Канцэрты ў межах фестывалю ладзяць ля будынку ратушы ў цэнтры Мінска. Сёлета, на пяты, юбілейны год, арганізатары зладзілі канцэрты і ў пяці абласных гарадах, сярод якіх — Гродна. Тут не захавалася гарадская ратуша, але поўна сведчанняў таго часу і гараджан — аматараў класікі. На канцэрце ансамбль «Мінск-Класік» выконваў праграму «Штраус на біс!» — музыку Іагана Штрауса-старэйшага і яго сына, Іагана Штрауса-малодшага.

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Музыка Штрауса, лёгкая і насычаная, вельмі пасавала да ліпеньскага вечара, гледачы не стрымлівалі ўсмешак. Ад вальсаў і полек хацелася танцаваць, некаторыя так і рабілі.

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Дырыжор ансамбля, Максім Расоха, быў адначасова і канферансье, які таленавіта вёў праграму. Ён нязмушана наладзіў кантакт з публікай, і тая пляскала ў ладкі ў такт мелодыям і слухмяна сціхала на яго знак.

На працягу ўсяго выступу паміж выкананнем твораў дырыжор расказваў цікавыя замалёўкі з жыцця і творчасці сям'і Штрауса: як той хітрыў, калі апрацоўваў часткі сваіх вялікіх музычных твораў і рабіў з іх выдатныя танцы — атрымліваў грошы і за тыя, і за другія; як Штраус-старэйшы раўнаваў уласных сыноў да музыкі, забараняў ім займацца. Сын таемна навучаўся ў першага скрыпача бацькавага аркестра, а грошы на навучанне зарабляў, даючы ўрокі музыкі хлопчыку-суседу.

«Людзі ссумаваліся па класіцы, паглядзіце, як яны стаяць, чакаюць, як рэагуюць, — заўважае адна з госцяў канцэрта, былая выкладчыца музыкі. — У нас вельмі пісьменныя людзі, у Беларусі амаль у кожнага другога вышэйшая адукацыя. Такія канцэрты патрэбны часцей».

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Ансамбль «Мінск-Класік» існуе пяць год і складаецца з 10 чалавек, але яны гучаць як цэлы вялікі аркестр. «Мы выконваем Штрауса ў найлепшых еўрапейскіх традыцыях, выкарыстоўваем тэатральныя прыёмы, жарты. Пісталет, качка, шампанскае, келіхі - як у венскіх аркестраў, калі тыя граюць Штрауса», — расказаў кіраўнік ансамбля.

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх
Падчас выканання полькі «На паляванні» дырыжор падбіў «шальную качку», якая «пралятала міма»
Асаблівасць учарашняга выступу — кампазіцыя, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі, «Канцэрт-вальс» — фантазіі на тэму вальса Іагана Штрауса «Казкі Венскага лесу». Гэта твор з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага джазавага аркестру БССР, ён быў напісаны ў 1941 годзе. Пасля вызвалення БССР гэты аркестр ездзіў па буйных гарадах і для іх жыхароў выконваў праграму, дзе гучаў гэты твор. Фактычна, праз 75 год кампазіцыя вярнуўся туды, дзе калісьці гучаў.

«Гэты твор выконваем толькі мы, у нас ёсць рукапіс, які мы знайшлі. Фактычна, гэта Штраус у джазавай апрацоўцы — гучыць вельмі сучасна, свежа», — патлумачыў Максім Расоха.

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Максім Расоха кажа, што ў Еўропе падобныя вулічныя канцэрты — даўняя нармальная практыка. Калектыў у Гродне ўпершыню, сам жа дырыжор бываў тут раней, выступаў на Фестывалі нацыянальных культур ды іншых.

«Штраус — цікавая музыка, актуальная на ўсе часы, паўсюль. Мы не проста граем канцэрт, мы стасуемся з публікай, увесь час ідзе размова: слухачы ўдзельнічаюць апладысментамі, усмешкамі. У розных краінах людзі рэагуюць па-рознаму, там, дзе цяплей, людзі больш эмацыйныя. Але ўсё залежыць ад таго, як выконваць, якую энергетыку даваць у залу, калі людзі - удзельнікі, гэта дарагога каштуе».

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх

Застрэліць качку на вячэру і станцаваць вальс. У парку Жылібера гралі Штрауса для ўсіх
Дзеткам малявалі тэматычны аквагрым. Дарэчы, аперэту Іагана Штрауса (малодшага) «Кажан» пакажуць у гродзенскім Драматычным тэатры ў кастрычніку

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life