У аўторак 2 ліпеня ў Гродне стартаваў новы сезон “Канцэртаў на балконе”. Адзін са слухачоў прыйшоў на Савецкую з падушкай і коўдрай. Ён лёг на брук і так слухаў артыстаў.
«Ён яшчэ рукамі дырыжыраваў у такт песні», – распавяла чытачка Hrodna.life Ірына.
Хлопец праляжаў на бруку ўсяго адну кампазіцыю, а пасля сышоў.
https://www.instagram.com/p/BzbQfSuBrk-/
“Канцэрты на балконе” арганізоўвае Гродзенская абласная філармонія. Наступныя канцэрты пройдуць 9, 16 і 23 ліпеня. Пачатак у 19:00.


