У Беларусі аплата за электраэнергію зараз залежыць ад часу сутак

З 1 ліпеня пачынае дзейнічаць дадатковая дыферэнцыяцыя тарыфаў на электраэнергію. Паводле інфармацыі БЕЛТА, цяпер каэфіцыент разліку залежыць ад часу сутак, у які спажывец выкарыстоўвае дадзены рэсурс. Гэта адлюстравана ў пастанове Савета Міністраў ад 1 лiпеня 2019 г. № 442.

Спажыванне электраэнергіі насельніцтвам для бытавых мэтаў цяпер разлічвацца па трох фазах:

— у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) — каэфіцыентам 0,6 да аднаставачных тарыфаў,
— у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) — з каэфіцыентам 1,8,
— у пакінуты часовы прамежак (з 6.00 да 17.00) — з каэфіцыентам 0,7.

Плануецца, што ўвядзенне дадатковай дыферэнцыяцыі дазволіць згладзіць вячэрні максімум нагрузкі энергасістэмы і перанесці прыярытэт электраспажывання з перыяду максімуму нагрузкі на начны час сутак.

Такая дыферэнцыяцыя тарыфаў дапаможа спажыўцам зэканоміць на плацяжах за электраэнергію да 11%.

Нагадаем, з 1 студзеня тарыфы вызначаны ў наступных значэннях: для газавых пліт — 0,1746 рубля за 1 кВт⋅г, для электрычных пліт — 0,1484 рубля за 1 кВт⋅г. Пры гэтым фізічныя асобы атрымаюць права аплачваць электраэнергію незалежна ад аб’ёму спажывання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025