З 1 ліпеня пачынае дзейнічаць дадатковая дыферэнцыяцыя тарыфаў на электраэнергію. Паводле інфармацыі БЕЛТА, цяпер каэфіцыент разліку залежыць ад часу сутак, у які спажывец выкарыстоўвае дадзены рэсурс. Гэта адлюстравана ў пастанове Савета Міністраў ад 1 лiпеня 2019 г. № 442.
Спажыванне электраэнергіі насельніцтвам для бытавых мэтаў цяпер разлічвацца па трох фазах:
— у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) — каэфіцыентам 0,6 да аднаставачных тарыфаў,
— у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) — з каэфіцыентам 1,8,
— у пакінуты часовы прамежак (з 6.00 да 17.00) — з каэфіцыентам 0,7.
Плануецца, што ўвядзенне дадатковай дыферэнцыяцыі дазволіць згладзіць вячэрні максімум нагрузкі энергасістэмы і перанесці прыярытэт электраспажывання з перыяду максімуму нагрузкі на начны час сутак.
Такая дыферэнцыяцыя тарыфаў дапаможа спажыўцам зэканоміць на плацяжах за электраэнергію да 11%.
Нагадаем, з 1 студзеня тарыфы вызначаны ў наступных значэннях: для газавых пліт — 0,1746 рубля за 1 кВт⋅г, для электрычных пліт — 0,1484 рубля за 1 кВт⋅г. Пры гэтым фізічныя асобы атрымаюць права аплачваць электраэнергію незалежна ад аб’ёму спажывання.