У 2018 годзе на гарышчы старога дома ў Слупску знайшлі школьны партфель з міжваеннага Гродна. Некаторы час знаходка захоўвалася ў прыватнай калекцыі, адкуль перамясцілася ў гарадскую бібліятэку.

У бібліятэцы не ведаюць, як партфель апынуўся ў Слупску. Хутчэй за ўсё, ён належаў сям'і рэпатрыянтаў з Гродна, а менавіта Аліне Камінскай. На сшытках і дакументах можна сустрэць гродзенскія пячаткі. Але дзе вучылася школьніца ў Гродне, невядома.

Змесціва школьнага партфеля — гэта скарб. У ім быццам спыніўся час: сшыткі з хатняй працай па алгебры і пісьму, падручнікі па геаграфіі і польскай мове, часопіс, атлас, расклад заняткаў, малюнкі, ліст, паштоўкі, запіскі і пенал з пяром, цыркулем і фатаграфіяй Пілсудскага, і многае іншае, што можа расказаць пра жыццё тагачасных школьнікаў.

«Мы напісалі праект па гісторыі Польшчы. Зрабілі выставу і ездзім па навучальных установах, паказваем гэтую ўнікальную знаходку. Паказваем, што было ў партфелі 10-гадовай гродзенскай школьніцы Аліны Камінскай у канцы 1930-х гадоў. Усё арыгінальнае. Мы хочам пашыць і форму гродзенскага школьніка таго перыяду», — распавяла дырэктарка бібліятэкі Данута Срока.

З выставай Данута хоча прыехаць і ў Гродна. А таксама паспрабаваць агульнымі сіламі адшукаць гаспадыню партфеля або яе родных.

«Гродна нам сніцца». Як мы шукалі гродзенцаў на польскім Памор'і

У польскім Слупску знайшлі партфель гродзенскай школьніцы, які пераносіць у канец 1930-х

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life