10 тысяч подпісаў сабралі на сайце petitions.by супраць законапраекта пра абмежаванне адтэрміноўкі ад войска, які 26 чэрвеня збіраецца разгледзець Палата прадстаўнікоў.

Петыцыю ўжо накіравалі дэпутатам, піша euroradio.fm. Яна мае назву «Супраць стварэння нераўназначных умоў атрымання адукацыі ў сувязі з неабходнасцю праходжання вайсковай службы».

У законапраекце прапаноўваюць даваць адтэрміноўку ад войска толькі адзін раз. Адтэрміноўкі не будзе для навучання ў магістратуры або аспірантуры (акрамя выпадкаў, калі на навучанне накіроўваюць дзяржаўныя органы). Тых, хто праігнараваў прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу і г. д. Дэпутатка Ганна Канапацкая лічыць, што праект вельмі сыры і рыхтуе свае праўкі.

Аўтары петыцыі прапануюць дэпутатам або выключыць спрэчныя артыкулы, альбо зусім адхіліць гэты законапраект.