Форму заяўкі можна запоўніць на галоўнай старонцы марафона. Спаборніцтвы праводзяцца на чатырох розных дыстанцыях: «Марафон» (~70 км), «Паўмарафон» (~40 км), «Фіт-марафон» (~23 км), і «Міні-марафон» (~7 км). Для самых маленькіх — «Дзіцячы велазаезд» (~100 м).
Веласіпедны марафон «Суседзi 2019» пройдзе 20 ліпеня 2019 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Месца старту і фінішу — шлюз Дамброўка, Аўгустоўскі канал.
Веламарафон «Суседзi» — гэта штогадовы міжнародны аматарскі веламарафон, арганізаваны веласіпедыстамі Гродна. Пачынаючы з 2012 года марафон «Суседзi» быў афіцыйна дададзены ў якасці аднаго з этапаў польскіх Maratony Kresowe (Марафон памежжа), адзіны, які праводзіцца на тэрыторыі Беларусі.