Паводле інфармацыі на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, забарона на наведванне лясоў у Гродзенскім рэгіёне знята цалкам ва ўсіх раёнах, піша grodnonews.by.

Між тым, у цэлым па рэспубліцы абмежаванні застаюцца яшчэ актуальнымі для 59 раёнаў. Згодна з устаноўленымi нормамi, рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

У сваю чаргу, Белгідрамет паведамляе пра невялікую воблачнасць і адсутнасць ападкаў у прагнозах надвор’я. Тэмпература паветра +25. + 27 ° C. Вецер паўночна-ўсходні, 5−10 м/с.

З пачатку года зафіксавана 240 выпадкаў загаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 89,29 Га, 53 лясных пажары на агульнай плошчы 837,11 Га, 2 загаранні торфу на плошчы 0,504 Га.