Наш чытач Цімафей 23 чэрвеня на вуліцы Акадэмічнай, здымаючы Stories у інстаграм, праваліўся ў каналізацыйны люк. Выбрацца з калодзежа яму дапамаглі прахожыя. Падлетак аддзелаўся сінякамі і спалохам.

«Я здымаў відэа ў інстаграм, калі праходзіў каля кірхі, і раптам упаў у калодзеж. Люк закрываў яго, але штосьці пайшло не так. Пашанцавала, што рукамі паспеў ухапіцца. Выбрацца дапамаглі мінакі», — распавёў Цімафей.

Пасля здарэння людзі, якія дапамагалі падлетку выбрацца, паведамілі пра здарэнне ў камунальныя службы, каб тыя зрабілі штосьці, бо небяспечны калодзеж знаходзіцца ў ажыўленым месцы. Зараз люк агароджаны.

У Гродне школьнік у прамым эфіры праваліўся ў каналізацыйны люк
У пачатку 2019 года мы паведамлялі пра падобны выпадак з сабакам у мікрараёне Альшанка. Тады, не чакаючы супрацоўнікаў МНС, гаспадары паспелі выцягнуць гадаванца з калодзежа з халоднай вадой.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life