У Гродне на адзін дзень адкрыюць паліклініку пад адкрытым небам

25 чэрвеня каля абласнога драмтэатра з 11.00 да 16.00 з’явіцца медыцынскі гарадок — свайго роду паліклініка пад адкрытым небам. Тут будуць весці прыём лекары клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна. Папярэдняга запісу не трэба. Усе жадаючыя змогуць бясплатна пракансультавацца з шэрагам вузкіх спецыялістаў: нейрахірургам, афтальмолагам, уролагам, акушэрам-гінеколагам, траўматолагам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам, інструктарам ЛФК, а таксама тэрапеўтам, паведамляе grodnonews.by.

У мястэчку звернуць увагу на раннюю дыягностыку цукровага дыябету: на месцы можна будзе здаць аналіз крыві і даведацца ўзровень глюкозы і лактата. Урач-анестэзіёлаг раскажа у тым ліку аб аказанні першаснай дапамогі, а медуніверсітэт прадаставіць спецыяльныя трэнажоры, на якіх можна навучыцца правільна рабіць штучнае дыханне, вонкавы масаж сэрца і праводзіць першасную рэанімацыю. Працаваць будуць самыя запатрабаваныя лекары з БХМД.

На месцы можна будзе зрабіць флюараграфію, зняць ЭКГ, вымераць артэрыяльны ціск. У медыцынскім мястэчку можна будзе даведацца індэкс масы цела і атрымаць рэкамендацыі спецыялістаў. Таксама ў межах работы можна будзе атрымаць метадычныя рэкамендацыі, пройдзе віктарына з прызамі, гасцям раскажуць аб комплексах практыкаванняў, якія дапамогуць захаваць добры зрок і гнуткасць суставаў.

Медыцынскі гарадок — гэта адно з мерапрыемстваў, якія адбудуцца 25 чэрвеня ў рамках штогадовай канферэнцыі, якая праводзіцца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014−2020 гады. Таксама ў гэты дзень спецыялісты трох краін у час навуковай канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні аховы здароўя і магчымыя шляхі супрацоўніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025