Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС, піша grodnonews.by.

Інфармацыя аб пажары аднапавярховага дачнага дома ў садовым таварыстве Гарызонт каля вёскі Ліхачы Гродзенскага раёна паступіла 21 чэрвеня ў 20.52.

У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. У 22.15 у жылым пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый выяўленыя фрагменты цела гаспадара дома, 1937 года нараджэння.

Прычына пажару высвятляецца.