У Гродне на адзін дзень адкрыюць паліклініку пад адкрытым небам

25 чэрвеня каля абласнога драмтэатра з 11.00 да 16.00 з’явіцца медыцынскі гарадок – свайго роду паліклініка пад адкрытым небам. Тут будуць весці прыём лекары клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна. Папярэдняга запісу не трэба. Усе жадаючыя змогуць бясплатна пракансультавацца з шэрагам вузкіх спецыялістаў: нейрахірургам, афтальмолагам, уролагам, акушэрам-гінеколагам, траўматолагам, анестэзіёлагам-рэаніматолагам, інструктарам ЛФК, а таксама тэрапеўтам, паведамляе grodnonews.by.

У мястэчку звернуць увагу на раннюю дыягностыку цукровага дыябету: на месцы можна будзе здаць аналіз крыві і даведацца ўзровень глюкозы і лактата. Урач-анестэзіёлаг раскажа у тым ліку аб аказанні першаснай дапамогі, а медуніверсітэт прадаставіць спецыяльныя трэнажоры, на якіх можна навучыцца правільна рабіць штучнае дыханне, вонкавы масаж сэрца і праводзіць першасную рэанімацыю. Працаваць будуць самыя запатрабаваныя лекары з БХМД.

На месцы можна будзе зрабіць флюараграфію, зняць ЭКГ, вымераць артэрыяльны ціск. У медыцынскім мястэчку можна будзе даведацца індэкс масы цела і атрымаць рэкамендацыі спецыялістаў. Таксама ў межах работы можна будзе атрымаць метадычныя рэкамендацыі, пройдзе віктарына з прызамі, гасцям раскажуць аб комплексах практыкаванняў, якія дапамогуць захаваць добры зрок і гнуткасць суставаў.

Медыцынскі гарадок – гэта адно з мерапрыемстваў, якія адбудуцца 25 чэрвеня ў рамках штогадовай канферэнцыі, якая праводзіцца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна» на 2014-2020 гады. Таксама ў гэты дзень спецыялісты трох краін у час навуковай канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні аховы здароўя і магчымыя шляхі супрацоўніцтва.

к1.JPG

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: