Вакаліст панк-гурта Neuro Dubel Юрый Навумаў знаходзіцца ў рэанімацыі. У бальніцу ён трапіў 18 чэрвеня з трыма нажавымі раненнямі ў жывот, піша euroradio.fm.

Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагроза жыццю мінула.

Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтменам гуртоў Neuro Dubel і «Велосипедистов».

23 чэрвеня Neuro Dubel мае выступіць на фестывалі «Купальскае кола». Верагодна, канцэрт гурта не адбудзецца.

На мінулым тыдні ў СМІ паведамлялі, што ў коме знаходзіцца гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» Руслан Уладыка. Музыка расплюшчыў вочы, але яго стан працягвае заставацца цяжкім.