Сузаснавальнік і гітарыст «Ляпісаў» Руслан Уладыка ў рэанімацыі, атрымаў цяжкую траўму галавы

Нязменны гітарыст “Ляпіса Трубяцкога” і гурта Trubetskoy Руслан Уладыка знаходзіцца ў коме. Ён трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара “Ляпіса Трубяцкога” Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшліў непрытомным стане, піша euroradio.fm.


“Вечарам 6-га Руслан выйшаў ад сястры. Побач з домам, які знаходзіцца ў Дражні, зайшоў у кабак. На гадзінніку было 22:28. У 22:30, кульнуўшы на бары чарку, ён адтуль выйшаў. Ёсць відэазапіс яго знаходжання ў бары. На відэа бачна, як да Руслана падыходзіць чалавек, які да гэтага сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі. Руслан яму ківае і выходзіць.

У 23:30 Руслана даставілі ў рэанімацыю. Хто і дзе яго знайшоў — незразумела. Роднай сястры следства гэтую інфармацыю не дае. Руслан знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яму адразу зрабілі аперацыю”, — кажа Калмыкоў.

Са слоў сястры Уладыкі, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без асабістых рэчаў.

Следчыя шукаюць злачынцаў — як расказвае Калмыкоў, спачатку нібыта казалі сястры пацярпелага, што знайшлі нападніка, затым сталі перапытваць, ці гэта дакладна не быў няшчасны выпадак, паведамляе svaboda.org.

Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Сузаснавальнік і гітарыст «Ляпісаў» Руслан Уладыка ў рэанімацыі, атрымаў цяжкую траўму галавы

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: