Пад Гродна бушуе лясны пажар. Гарыць палігон пад Гожей, яго тушаць ратавальнікі са спецыялістамі лясгаса і вайскоўцамі, піша belta.by, спасылаючыся на Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Сёння каля 14 гадзін у абласное ўпраўленне МНС ад відавочцы паступіла паведамленне пра загаранне сухой расліннасці і лесу ля вёскі Крынічны Гродзенскага раёна. На месца накіравалі пажарныя разлікі.

Лес гарыць асобнымі агменямі на плошчы каля 5 га. Зараз ліквідуюць узгаранні і высвятляюць прычыну пажару.

У красавіку гэтага года палігон гарэў ўжо двойчы, апошні раз плошча гарэння была 30 га.

На цяперашні момант у шасці раёнах Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Лідскі, Іўеўскі, Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі раёны) забаронена наведванне лясоў у сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй. Інфармацыя аб забаронах абнаўляецца на сайце міністэрства лясной гаспадаркі.