Рэканструкцыю запланавалі на 10 траўня — дзейства адбудзецца каля Старога маста. Вызваляць Гродна і фарсіраваць Нёман будуць удзельнікі Беларускага ваенна-гістарычнага клуба “Гонар мундзіра” — яны ж штурмавалі гродзенскі “Рэйхстаг”, піша «Пул 4 Регион».
Фарсіраваць Нёман вырашылі не выпадкова – падчас Другой сусветнай вайны нямецкія абарончыя пазіцыі на рацэ лічыліся непрыступным валам, а Гродна – крэпасцю.
У траўні 2025 у Гродне ўжо праводзілі гістарычную рэканструкцыю — штурмавалі Палац культуры тэкстыльшчыкаў, які «загрыміравалі» пад берлінскі арыгінал. Мерапрыемства шырока асвятлялі. Пасля гэтага старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў захацеў правесці штурм у Слоніме і Лідзе.
Чытайце таксама: Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам




