Пазапланавае спыненне аддзялення азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) адбылося 4 жніўня каля 15.00. Выпуск прадукцыі не спыняўся. Прычыны спынення высвятляюцца, паведамляе карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».
Пры гэтым кароткачасова павялічыцца ўтрыманне NOx (аксідаў азоту) у адыходзячых газах. Аксід азоту (IV) у складзе NOx надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне.
Выкід — у межах дапушчальнасці, сцвярджаюць у «Гродзенскім хіміку». Якасць паветра кантралююць. Пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.
АКіКАС таксама няпланава спыняўся 7 ліпеня. Тады пра прычыны спынення не паведамілі.
Чытайце таксама:
- На «Гродно Азот» есть 350 вакансий. Тем временем, действующих работников отправляют на уборочную
- На «Гродно Азот» планируют построить новый цех: его запустят в 2025-м
- Работникам «Гродно Азот» могут запретить смартфоны