У цэху карбамід-3 «Гродна Азот» 4 верасня загінуў супрацоўнік — Уладзімір Дзмітрыевіч Дарашэнка. Гэта адбылося падчас работ па бягучаму рамонту цэха. 48-гадовы мужчына адпрацаваў на заводзе амаль васемнаццаць гадоў. У яго засталася жонка і дзеці.

Загінулы быў дефектаскапістам рэнтгена-, гамаграфавання аддзела тэхнічнай дыягностыкі упраўлення прамысловай бяспекі, паведаміла афіцыйнае выданне прадпрыемства"Гродненский химик".

Пакуль прадпрыемства не выявіла відавочнай віны наймальніка або работніка. Здарэнне паабяцалі дэталёва і аб’ектыўна разглядаць з прыцягненнем усіх службаў.

Чытайце таксама: Не получили допуска, не был пристегнут. СК возбудил два уголовных дела из-за травм и смерти на «Гродно Азот»

Прадстаўнікі адміністрацыі «Гродна Азот» наведалі сям’ю загінулага і выказалі спачуванне яго жонцы і дзецям. Прадпрыемства абяцае аказваць ім маральную і матэрыяльную дапамогу, да якой просіць далучыцца ўвесь калектыў.

Канал, звязаны з прадпрыемствам, паведамляў, што надзвычайнае здарэнне адбылося на калоне сінтэзу. Па пакуль непацверджанай інфармацыі загінулы сарваўся і разбіўся.

Два дні таму пацярпелі яшчэ двое

2 верасня на «Гродна Азот» пацярпелі двое работнікаў падраднай арганізацыі ЗАТ «Будмантажхімаабарона». Гэта прамысловыя альпіністы Андрэй (1982 г. н.) і Сяргей Марцінчыкі (1983 г. н.).

Паводле версіі прадпрыемства, кіраўніцтва цэха аміяк-3 прад’явіла вусныя заўвагі галоўнаму інжынеру гэтай арганізацыі Сяргею Камека з нагоды якасці выкананых работ футроўкі. Яму прапанавалі вырашыць пытанне аб выпраўленні дэфектаў па гарантыі.

Па словах кіраўніцтва, супрацоўнікі прыступілі да працы без узгаднення з начальнікам цэха аміяк-3 Аляксеем Бірылам і афармлення дакументаў. Каля 11:20 2 верасня пры аглядзе факельнай устаноўкі цэха аміяк-3 альпіністам стала кепска. Выклікалі лекара і медаўтамабіль, каб адвезці іх у БХМД. Андрэй Марцінчык знаходзіцца ў рэанімацыі, Сяргей Марцінчык — пад наглядам лекараў.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, Андрэй Марцінчык знаходзіцца ў штучнай коме. Ён мусіў прабыць у ёй да панядзелка. Яго стан — без зменаў.

Чытайце таксама: