Каля 12:00 24 красавіка загарэўся ваенны палігон пад Гожей. Моцны вецер разносіць дым і полымя.

Дым прыкметны каля стаянкі перад страхаваннем з боку літоўскай мяжы. Каля 15:00 сведкі паведамілі, што пажар пачалі тушыць, ужо пад’ехалі машыны.

Прадстаўнік Заходняга аператыўнага камандавання, у ведамстве якога знаходзіцца палігон, расказаў, што ўзгаранне адбылося каля 12:00. Паводле яго слоў, загарэлася сухая расліннасць. Сітуацыю вельмі ўскладняе моцны вецер.

«Прынятыя ўсе меры. На барацьбу з пажарам адпраўленыя асабісты склад вайсковай часткі, МНС і лясніцтва», — распавялі ў ЗАК.

Заняткі на палігоне прыпыненыя. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.


hrodna.life/2019/04/24/zakryita-granica-s-litvoy/

Гэта ўжо другі пажар за апошні час. Палігон гарэў 16 красавіка падчас вучэнняў, загарэлася блізу пяці гектараў. Тады пажар тушылі 8 гадзін, паведамляла ont.by.

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА