Стала вядома дата веламарафону «Суседзi». У гэтым годзе дададуць яшчэ адну дыстанцыю

Веласіпедны марафон «Суседзi 2019» пройдзе 20 ліпеня 2019 года на тэрыторыі Гродзенскага раёна. Месца старту і фінішу — шлюз Дамброўка, Аўгустоўскі канал.

Веламарафон «Суседзi» — гэта штогадовы міжнародны аматарскі веламарафон, арганізаваны веласіпедыстамі Гродна. Пачынаючы з 2012 года марафон «Суседзi» быў афіцыйна дададзены ў якасці аднаго з этапаў польскіх Maratony Kresowe (Марафон памежжа), адзіны, які праводзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Арганізатары распавялі, што ў гэтым годзе на «Суседзях» стане на адну дыстанцыю больш.

Для некаторых удзельнікаў Міні-марафон быў занадта кароткім, а Паўмарафон — занадта складаным. Новую дыстанцыю з працоўнай назвай «Фіт-марафон» (15−25 км) змогуць пераадолець як пачаткоўцы, так і навучэнцы велошкол. Прымаючы гэта рашэнне, арганізатары таксама спадзяюцца павялічыць колькасць удзельнiкаў у веламарафоне жанчын.

Спаборніцтвы праводзяцца на чатырох розных дыстанцыях: «Марафон» (~ 65 км), «Паўмарафон» (~ 39 км), «Фіт-марафон» (~ 20 км), і «Міні-марафон» (~ 7 км), «Дзіцячы велозаезд «(~ 100 м).

Праграма спаборніцтваў

  • 09:00 — 11:00 рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў;
  • 11:10 — старт «Дзіцячага велазаезду»;
  • 11:30 — старт «Міні-марафону»;
  • 11:45 — цырымонія ўзнагароджання «Дзіцячага велозаезду»;
  • 00:30 — старт «Марафону»;
  • 00:50 — старт «Паўмарафону»;
  • 13:10 — старт «Фіт-марафону»;
  • 13:45 — цырымонія ўзнагароджання «Міні-марафону»;
  • 17:00 — закрыццё фінішу;
  • 17:30 — цырымонія ўзнагароджання «Фіт-марафону», «Паўмарафону» і «Марафону», закрыццё спаборніцтваў.

За 5 хвілін да старту кожнай дыстанцыі праводзіцца перадстартавы брыфінг.

Арганізатары адкрытага веласіпеднага марафону «Суседзi 2019» — Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелаГродна» і Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025