Гродзенская ДАІ працягвае працу з прыборам па фіксацыі парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі «ПаркРайт». З 10 чэрвеня да ранейшых зонам ўстаноўкі «ПаркРайта» дададуць новыя, паведамляе гродзенская ДАІ.

Новыя месцы размяшчэння:

— вуліца Кастрычніцкая;
— вуліца Вялікая Траецкая;
— вуліца Горкага (3 зоны);
— урочышча Пышкі.

Прыборы усталёўваюць у службовых аўтамабілях ДАІ пад лабавым шклом. «ПаркРайт» працуе ў аўтаматычным рэжыме. Ён вызначае зоны, дзе стаянка забароненая, і фіксуе рэгістрацыйныя знакі аўтамабіляў. Далей інфармацыя паступае ў базу і дадзеныя апрацоўваюцца. Складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, які падпісваюць супрацоўнікі ДАІ і адпраўляюць уладальніку транспарту.

Прыбор фіксуе аўтамабіль у забароненым для стаянкі месцы двойчы, розніца — мінімум у пяць хвілін.

Пратакол аб парушэнні правілаў стаянкі выглядае так жа, як за перавышэнне хуткасці.