У вобласці 6 чэрвеня адбылося чатыры пажары. З іх тры — з-за ўдару маланкі, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

Учора ў 12.17 загарэлася гаспадарчая пабудова ў п. Мельнава Свіслацкага раёна. У выніку пашкоджаны сцены і маёмасць. У 12.36 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Паўлюшкі Бераставіцкага раёна. У выніку пашкоджаны дах, часткова перакрыцце. У 13.54 стала вядома пра пажар лазні ў Свіслачы па вул. Цагельнік. У выніку пашкоджаны дах. Як мяркуецца, прычына пажару ва ўсіх выпадках — навальнічны разрад маланкі.

У 05−20 паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў в. Рымдюны Астравецкага раёна. У выніку знішчана гаспадарчая пабудова, пашкоджана сцяна на плошчы 1,5 кв.м. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём.