Выратавальнікі атрымалі паведамленне пра выяўленне загінулага ў полі ў вёсцы Рацічы Гродзенскага раёна. Гэта адбылося 3 красавіка ў 15:30, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.Падраздзяленні МНС ўстанавілі, што ў 170 метрах ад домаўладання ёсць сляды гарэння сухой расліннасці на плошчы каля паловы гектара. Там жонка і знайшла мужчыну без прыкмет жыцця, а суседка тым часам патэлефанавала па нумары 102.

Вядома, у 60-гадовага мужчыны былі праблемы са здароўем. Праверку па факце гібелі праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта.

Са слоў суседзяў, мела месца выпальванне сухой расліннасці.