Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі анлайн-галасавання на сайце дзяржаўнай газеты «Слонімскі веснік», >паведамляе s**boda.org.

Адказ са Слонімскага райвыканкаму і раённага савету дэпутатаў атрымаў мясцовы актывіст, былы кандыдат у дэпутаты Алесь Масюк.

Як сведчыць адказ з райвыканкама за подпісам намесніцы старшыні Кацярыны Руткоўскай, у апытанні наконт перайменавання плошчы Леніна ў Слоніме прынялі ўдзел 7653 чалавекі. З іх большасць (56,8%) хацелі пакінуць старую назву «плошча Леніна», а 43,2% былі за перайменаванне. Да таго ж, чыноўнікі апыталі 16 чалавек, якія жывуць або працуюць па адрасе «плошча Леніна», і ўсе яны нібыта выказаліся за тое, каб не чапаць Леніна.

З улікам гэтых лічбаў тапанімічная камісія райвыканкама вырашыла пакінуць назву плошчы без зменаў, гаворыцца ў адказе.

Аналагічны ліст з адмовай прыйшоў з Савету дэпутатаў за подпісам яго старшыні Алега Таргонскага.

Абскардзіць рашэнне раённых уладаў можна ў Гродзенскі аблвыканкам.

Паводле дадзеных на сайце газеты «Слонімскі веснік», анлайн-апытанне доўжылася тры дні з 23 па 25 сакавіка. Як адзначалі некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі, галасы ў апытанні то дадаваліся («за Леніна»), то знікалі («за Тэатральную») невядомым чынам.

«Заставіць безь змянення». Улады адмовіліся перайменаваць плошчу Леніна ў Слоніме

Жыхары Слоніму пачалі збіраць подпісы за перайменаванне плошчы Леніна ў родным горадзе ў сакавіку. Яны звярнулі ўвагу ўладаў на тое, што Ленін ня мае дачынення да іхняга гораду. У той жа час побач з галоўнай плошчай нядаўна пабудавалі тэатр, таму назва «Тэатральная» была б дарэчнай.

«Заставіць безь змянення». Улады адмовіліся перайменаваць плошчу Леніна ў Слоніме