Другі дзень Гродне жыве з перакрытай вулицай Вялікай Траецкай. Абмежаванне руху праз адну з асноўных артэрый горада прывяло да значных затораў на прылеглых вуліцах. Дынаміка затораў добра бачная з дапамогай сэрвіса Яндекс.Карты, піша autogrodno.by.

Як спыніўся цэнтр Гродна з перакрыццем Вялікай Траецкай. Відэа

У дынаміцы відаць, як рэагуе горад на перакрыццё вуліцы. На відэа 4 чэрвеня (без «цагліны»), 5 і 6 чэрвеня з «цаглінай».

youtu.be/XAMJdZo-FLk

Па відэа зразумела, што цэнтральныя вуліцы спыняюцца. Часам Яндэкс фіксаваў заторы ад вуліцы Горкага, міма плошчы Тызенгаўза, праз усю вуліцу Сацыялістычную. Адначасова спыняліся вуліцы Карла Маркса і часткова Баторыя.

Дарэчы, на некаторых кадрах бачна, што затор збіраецца і на адкрытым участку вуліцы Вялікая Траецкая: ад Віленскай да Кастрычніцкай. Значыць, нехта яшчэ спрабуе праехаць па гэтай дарозе.

Відэа падрыхтавалі дзякуючы Telegram-каналу Grodno Zello, які збірае інфармацыю пра дарожную абстаноўку з канала Zello, з сайта autogrodno.by, Яндекс.Карт і нават сайтаў з прагнозам надвор’я.