Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць аб ураджэнцу Гродзеншчыны адбудзецца 6 чэрвеня. Зрабіў яе гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Дошка з’явіцца на будынку Гуманітарнага каледжа — тут у сярэдзіне 1950-х гадоў вучыўся будучы музыка. Інфармацыя пра гэта размешчана на дошцы, паведамляе grodnonews.by.

Дошка выканана з італьянскай гранітнай пліты светлага адцення. Аб’ёмны партрэт спевака адліты ў бронзе. Пад бронзу зроблены і надпіс. Фота для мемарыяльнай дошкі выбірала першая жонка музыкі Марыя Клаузунік.

У Старых Васілішках на Шчучыншчыне, на малой радзіме музыканта, у доме, які належаў сям'і Выджыцкіх, адкрыты яго клуб-музей, дзе збіраюцца прыхільнікі яго музыкі і гучаць хіты Немэна.

Мемарыяльная дошка з партрэтам Чэслава Немэна з'явіцца на Гуманітарным каледжы. Глядзіце, як яна выглядае Мемарыяльная дошка з партрэтам Чэслава Немэна з'явіцца на Гуманітарным каледжы. Глядзіце, як яна выглядае