Гэта бомба! На YouTube з’явіўся трэйлер кінафільма пра Янку Купалу

На YouTobe-канале «Беларусьфільма» выклалі першы трэйлер кінафільма пра Янку Купалу. Мяркуючы па ўсім, гэта будзе крутое кіно, піша інтэрнэт-часопіс CityDog.by.

Пра што кіно

«Купала» — байопік пра Беларускага Дудара Івана Дамінікавіча Луцэвіча. Стужка расказвае пра ўсё жыццё класіка — ад нараджэння да забойства генія ў Маскве ў 1942 годзе.

Хто здымаў, хто здымаўся?

Уладзімір Янкоўскі — вядомы беларускі кліпмэйкер, каторы з нулявых здымае серыялы для маскоўскіх прадакш-студый. Фільм здымалі ў Беларусі, Расіі і Літве. Галоўную ролю сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шастак.

Што ўжо кажуць пра фільм

Беларускі сцэнарыст і рэжысёр Андрэй Курэйчык, які зрабіў выдатную кінакар'еру ў Маскве і які вядомы сваім скептычным стаўленнем да «Беларусьфільма», кажа, што фільм атрымаўся: «Там ясна пастулюецца і даносіцца найважнейшая думка: беларусы — ніякія не рускія, што гэта нацыя, вартая сваёй нацыянальна арыентаванай дзяржавы, а наша мова — гэта крута! Калі такое кіно здымаў „Беларусьфільм“?»

Калі пакажуць

Не раней за 2020 год.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025