Новы міжнародны веласіпедны маршрут «АўгустВела» ўрачыста адкрыюць 2 чэрвеня, піша belta.by са спасылкай на ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Маршрут працягласцю каля 50 км пачынаецца ад выезду з Гродна ў бок Аўгустоўскага канала. Праходзіць праз вёскі Радзівілкі і Нямнова, палацава-паркавы комплекс «Свяцк», пасёлак Сапоцкін, Аўгустоўскі канал, па якім можна дабрацца да сезоннага рачнога пункта пропуску «Лясная-Рудаўка» на беларуска-польскай мяжы.
«Маршрут «АўгустВела «злучыў Гродна і беларускую частку Аўгустоўскага канала з сеткай маршрутаў GreenVelo працягласцю каля 2 тыс. км. Беларуская частка маршруту прамаркіравана паводле еўрапейскіх стандартаў, усталяваныя каля 500 таблічак, 7 карт-схем, ёсць тры месцы адпачынку. Плануецца злучыць «АўгустВела «з Белавежскай пушчай і распрацаваць сумесна з Падляскім ваяводствам і Брэсцкай вобласцю веласіпедны маршрут «БелавежаВела «, — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Ва ўрачыстым адкрыцці 2 чэрвеня возьмуць удзел кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і Падляскага ваяводства Польшчы. У маршруту «АўгустВела» ёсць свой лагатып, створаны даведнік на некалькіх мовах, інфармацыйныя буклеты «Пашпарт турыста» на трох мовах. Запланавана абнаўленне інфармацыйна-турыстычнага цэнтра ў Сапоцкіне, стварэнне пунктаў пракату і абслугоўвання ровараў.
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…