У Гродне шукаюць раварыстку, якая перасякла дарогу, не спешваючыся, на чырвоны сігнал святлафора, піша autogrodno.by. Апублікавалі відэа, на якім бачна, што дзяўчына, якую шукаюць, справакавала аварыю.

Выпадак адбыўся на скрыжаванні вуліц Ліможа і Курчатава. Дзяўчына выехала на праезную частку на забараняльны сігнал святлафора. Каб яе не збіць, кіроўца VW Golf выціснуў педаль тормазу, а аўтар відэа не паспеў і ўрэзаўся ў папярэдняе аўто.

Дзяўчына працягнула рух у камфортным рытме і перасекла ўсю вуліцу на чырвонае. Пашанцавала, што з іншага кірунку аўтамабілі толькі пачыналі рух.


«Хуткасць у гарадах — да 50 км/г, блізкае святло — заўсёды»: што прапануюць памяняць у ПДР


Нядаўна ў Беларусі завяршыліся грамадскія абмеркавання з нагоды новых пунктаў ПДР, сярод якіх прапаноўвалася дазволіць веласіпедыстам не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах, а рабіць гэта толькі на нерэгулюемых. Афіцыйнае рашэнне па гэтым пытанні яшчэ не агучана.