Чарговае ўзгаранне аўто адбылося сёння, 24 верасня на аўтавакзале, паведамляе autogrodno.by. Відэа пажару даслаў чытач Эдуард.

Побач з месцам здарэння бачныя пустыя вогнетушыцелі. Яшчэ некалькі - у руках кіроўцаў, дапамога якіх не спатрэбілася. Патушыць Citroen, які загарэўся, сіламі простых аўтамабілістаў не ўдалося.

Вядома, што ў аўто знаходзілася дзіця і трое дарослых.

citr 24 003

На гродзенскім аўтавакзале ў руху загарэўся Citroen. Відэа

На месцы, акрамя ратавальнікаў, былі і супрацоўнікі ДАІ.