Сёння раніцай на трасе М6 збілі лася. Наезд адбыўся кіламетраў 15 не даязджаючы да Ліды з боку Гродна, піша autogrodno.by. Як паведаміў чытач Аляксандр, з усіх бакоў траса была абгароджана сеткай.

— Мяркую, што дзікая жывёла выйшла на трасу праз адзін з шматлікіх прарываў сеткі і ўжо назад не змагла вярнуцца. Атрымаўся лабірынт для жывёл, — разважае кіроўца.

Проблемы ограждения из сетки для диких животных на трассе М6

Сетка сапраўды мае мноства прарываў. Шырокіх і частых. Падобна на тое, што нейкія вароты ставіць у іх і не планавалася.

На здымках відаць, што адзін з такіх прарываў паблізу Ліды вядзе да кукурузнага поля і ў лес.

Проблемы ограждения из сетки для диких животных на трассе М6

Проблемы ограждения из сетки для диких животных на трассе М6

Праз такую браму жывёла бесперашкодна можа выйсці на праезную частку, пройдзе нават статак, шырыня праходу метраў 10.

Падобныя парывы, якія вядуць у палі і лясы, сустракаюцца паміж Шчучынам і Лідай рэгулярна, з інтэрвалам каля 2−3 кіламетраў і часцей.

Проблемы ограждения из сетки для диких животных на трассе М6

У бліжэйшы час праблему хочуць вырашаць з дапамогай святлоадбівальнай плёнкі сіняга колеру, якую плануюць усталяваць на падобныя праходы. Упершыню гэтую ідэю агучыў начальнік ДАІ Гродна ў ліпені 2019 года. Па задумцы, жывёла баіцца сіняга колеру і не будзе выходзіць на дарогу падчас набліжэння аўтамабіля з уключанымі фарамі.

Што рабіць, калі жывёла выйдзе на дарогу ў момант адсутнасці аўтамабіляў і не зможа вярнуцца назад — не паведамляецца.