У гродзенскіх школах празвінеў апошні званок

У школах, гімназіях і ліцэях Гродзеншчыны ў чацвер, 30 мая, празвінеў апошні званок. Як праходзіла ў гэтым годзе завяршэнне навучальнага года ў Гродзенскай гарадской гімназіі – глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.

Паводле інфармацыі БЕЛТА ў 2019 годзе апошні званок празвінеў для 6000 адзінаццацікласнікаў Гродзенскай вобласці. Каля 10 000 хлопчыкаў і дзяўчынак сканчаюць 9-ы клас. Больш за 10% выпускнікоў – звыш 660 чалавек – у гэтым годзе прэтэндуюць на медалі.

З 1 чэрвеня ў школьнікаў пачнуцца экзамены. Выпускныя вечары пройдуць 8 чэрвеня. Урачыстыя лінейкі для навучэнцаў 1-8-х класаў у Гродзенскай вобласці пройдуць 31 мая. Усяго ў мерапрыемствах паўдзельнічаюць звыш 112 000 школьнікаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: