У сярэдзіне мая ў Калінінградскай вобласці пашукавікі выявілі ў зямлі цікавы прадмет — сувенірны кубак ручной працы з сімволікай Гродна. Ён быў зроблены ў 1943 годзе. Верагодней за ўсё, кубак належала аднаму з нямецкіх салдат, які падчас Другой сусветнай вайны пабываў у Гродне.

Кіраўнік пошукавага атрада «Натангія» Віталь Сцяпанаў распавёў Hrodna.life, што кубак быў знойдзены на нямецкіх пазіцыях і відавочна быў прывезены ў Прусію адным з акупантаў.

«Знайшлі кубак у Калінінградскай вобласці, недалёка ад горада Баграціёнаўска, які раней называўся Прэйсіш-Эйлаў. Кубак быў у нямецкім бліндажы разам з іншымі бытавымі рэчамі. Відаць, што гэта ручная праца, матэрыял падобны да фаянсу паліванага. У кубка адбітая ручка», — распавёў Віталь Сцяпанаў.

Пашукавікі адкапалі цікавы кубак з сімволікай Гродна

У будучыні знойдзены прадмет будзе захоўвацца ў музеі, які размяшчаецца ў Баграціёнаўску на базе пошукавай групы «Натангія».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life