Прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай і Гродзенскай вобласці. Там разгледзелі пытанні развіцця турызму ў рэгіёнах, піша reform.by.

У абласцях адзначаюць рост экспарту турпаслуг, павелічэнне колькасці турыстаў. Разам з тым КДК выявіў рэзервы, якія не выкарыстоўваюцца. Мясцовыя органы ўлады не ў поўным аб’ёме прымаюць меры па развіцці турыстычнай прывабнасці і прыдарожнай інфраструктуры. Не хапае кадраў з веданнем замежнай мовы, не прымаюцца належныя меры па забеспячэнні турыстаў жыллём.

КДК звярнуў увагу на неабходнасць дыверсіфікацыі экспарту і структуры турыстычных паслуг. Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў у Беларусі застаецца нізкай. Сярод прычын дзяржкантроль называе «неканкурэнтны кошт прапанаванага турыстычнага прадукту». На думку камітэта, недастаткова выкарыстоўваецца патэнцыял паляўнічага і аграэкатурызму, не развіваецца прамысловы турызм. Сярод прычын называюць неналежную інфраструктуру, неразвіты комплекс паслуг і недастатковую работу па прасоўванні турыстычнага прадукту.