У аўторак, 28 траўня, па гродзенскіх вуліцах праедзе незвычайны маршрут для школьнікаў. Гэта будзе «чытацкі» рэтра-тралейбус.

На працягу гадзіны бібліятэкары будуць паказваць краязнаўчыя выданні, правядуць віктарыну па гісторыі Гродна і прапануюць дзецям прачытаць вершы гродзенскіх паэтаў, піша grodno24.com.

Тралейбус праедзе па маршруце чатыры разы: ад тралейбуснага ўпраўлення да Савецкай плошчы. Калі надвор’е дазволіць, дзецям правядуць пешаходную экскурсію па горадзе.

Арганізатары акцыі - цэнтральная бібліятэчная сістэма Гродна і Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне.

Упершыню «чытацкі тралейбус» выйшаў на маршрут у 2013 годзе.