23 мая на чыгуначнай станцыі Брузгі пры дапамозе відэаназірання выявілі мужчыну, які накіроўваўся з Польшчы ў Беларусь па чыгуначным палатне. Яго затрымалі ў ста метрах ад мяжы, паведамляе ДПК Беларусі.

Парушальнікам выявіўся 24-гадовы грамадзянін Даніі. Пашпарт у замежніка быў пратэрмінаваны ўжо два гады, а з асабістых дакументаў было толькі пасведчанне кіроўцы. Сам малады чалавек растлумачыў, што накіроўваўся ў Мінск з мэтай турызму. З сабой у яго знайшліся карты Беларусі і Расіі.

Па дадзеным факце праінфармаваныя польскія памежнікі. Мужчына затрыманы да высвятлення асобы. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29, 23.55 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне правілаў знаходжання) КаАП Рэспублікі Беларусь.