Разам і трон дзяліць цікавей! Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела апошнюю серыю «Гульні тронаў» разам з чытачамі

Прагляд апошняй серыі культавага серыяла «Гульня тронаў» прайшоў у рэдакцыі Hrodna.life 20 мая. Чытачоў медыя і прыхільнікаў серыалу чакалі кава, чай і добрая кампанія аднадумцаў. Ахвотныя маглі зрабіць фота з рыцарскімі даспехамі на памяць.

Трэба сказаць, што дацярпець да 22.00, калі пачаўся прагляд, было не проста — першыя пераклады фільма з’явіліся ў сеціве ўжо ў 4 раніцы. Яшчэ больш складана было адбіцца ад ахвотных падзяліцца ведамі пра развязку. Таму — шчыра дзякуем усім, хто прыйшоў і усім, хто змог стрымацца і не здаваць апошнія таямніцы тронаў.

Мы вельмі радыя, што чытачы падтрымалі экалагічную прапанову рэдакцыі - узяць з сабой ўласныя кубкі для кавы і чаю. Так што, пакуль дзялілі троны, ніводзін пластыкавы кубак не быў скарыстаны!

Шукайце сябе ў галерэі гасцей і раскажыце нарэшце ўсё, што вы думаеце пра сканчэнне бясконцага серыялу.

Кінапрагляды ў рэдакцыі будуць працягвацца і надалей. Ёсць прапанова паглядзець разам міні-серыял «Чарнобыль» ці анталогію найгоршага кіно свету. Пішыце нам, што б вы хацелі паглядзець разам намі, і будем сустракацца!

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025