Разам з падарожжам эстафеты «Полымя свету» па Гродзенскай вобласці працягваецца і акцыя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які ў гэтым годзе стаў сапраўднай пара-складнікам II Еўрапейскіх гульняў. За 50 дзён яго ўдзельнікам трэба будзе прабегчы рэкордныя 200 000 кіламетраў у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі. Агульная сума дабрачыннай дапамогі ад кампаніі velcom|A1 складзе таксама рэкордныя 200 000 рублёў.

На старце эстафеты «Полымя свету» 18 мая ў Гродне прайшоў сімвалічны дабрачынны забег — яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі бегавой супольнасці Run4Fun, а таксама супрацоўнікі кампаніі velcom|A1. Яны прабеглі па маршруце эстафеты «Полымя свету» па цэнтры Гродна, а ўсе кіламетры дыстанцыі пайшлі ў агульны залік дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. На працягу тыдня эстафета «Полымя свету», а разам з ёй і «Еўрапейскія забегі» наведваюць Аўгустоўскі канал, Ваўкавыск, Мір, Навагрудак, Бярозаўку, Ліду, БАЭС ў Астраўцы і в. Гервяты.

«Еўрапейскія забегі» праводзяцца ў дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, якія актыўна займаюцца спортам і ў будучыні будуць абараняць гонар нашай краіны на міжнародных спаборніцтвах. З 12 мая і да 20 чэрвеня першы этап акцыі праходзіць адначасова з эстафетай «Полымя свету». Другі этап будзе праходзіць падчас саміх спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў з 21 па 30 чэрвеня. Кожны, хто хоча дапамагчы дзецям, можа з 12 мая па 30 чэрвеня ў любы зручны для сябе час выходзіць на прабежкі, фіксаваць свае бегавыя вынікі пры дапамозе любога фітнес-дадатку, усталяванага на смартфон, і дзяліцца імі на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хаштэгамі #velcombegom, #A1 і #brightteam.

Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom праходзяць у Гродзенскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»

Дабрачынную дапамогу ў межах акцыі «Еўрапейскія забегі» атрымаюць Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Акцыя «Еўрапейскія забегі» праводзіцца кампаніяй velcom|A1 ў партнёрстве з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Далучыцца да «Еўрапейскіх забегаў» могуць усе жыхары нашай краіны і беларусы за мяжой, а таксама спартсмены, члены замежных дэлегацый, заўзятары і госці з краін-удзельніц II Еўрапейскіх гульняў. Асаблівасцю «Еўрапейскіх забегаў» стане тое, што ў агульную скарбонку бегавых кіламетраў будзе ўключана дыстанцыя эстафеты «Полымя свету», а таксама вынікі ўсіх лёгкаатлетычных дыстанцый ў рамках II Еўрапейскіх гульняў.

Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom праходзяць у Гродзенскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»

— Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў ўжо другі год падтрымлівае праект #velcombegom — у мінулым годзе мы прымалі ў ім асабісты ўдзел, а ў гэтым годзе выступаем партнёрамі. Акцыя «Еўрапейскія забегі» — гэта своеасаблівы пара-складнік II Еўрапейскіх гульняў, у якой можа прыняць удзел кожны жыхар Беларусі, кожны спартсмен-удзельнік Гульняў або госць нашай краіны. «Еўрапейскія забегі» — важная дабрачынная ініцыятыва, закліканая дапамагчы дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі. А яшчэ гэта прыкметны грамадскі праект для папулярызацыі здаровага ладу жыцця, бегу і самой ідэі дабрачыннасці, — адзначыў намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» Анатоль Котаў.

«Еўрапейскія забегі» #velcombegom сёлета наведаюць кожны рэгіён нашай краіны разам з этапамі эстафеты «Полымя свету». 12 мая ўжо адбыўся старт у Брэсцкай вобласці, 18 мая эстафета пачала свой рух у Гродзенскім рэгіёне. У Віцебскай вобласці старт эстафеты намечаны на 24 мая, у Магілёўскай — 30 мая, у Гомельскай — 5 чэрвеня, а завершыць праграму масавых бегавых мерапрыемстваў у рамках «Еўрапейскіх забегаў» Вялікі сімвалічны забег, які пройдзе 20 чэрвеня ў Парку Перамогі ў Мінску.

Дабрачынныя «Еўрапейскія забегі» #velcombegom праходзяць у Гродзенскай вобласці разам з эстафетай «Полымя свету»

Прыняць удзел у Вялікім сімвалічным забегу змогуць самыя актыўныя ўдзельнікі праекта #velcombegom — тыя, хто прабяжыць самую вялікую колькасць кіламетраў у дапамогу дзецям, а таксама тыя, хто зафіксуе на сваіх старонках у сацыяльных сетках самую вялікую колькасць праведзеных індывідуальных забегаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць персанальныя запрашэнні на мерапрыемства 20 чэрвеня ў Мінску.

— Мы рады ў партнёрстве з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў і пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Паралімпійскага камітэта пачаць нашу найбуйнейшую дабрачынную ініцыятыву. У рамках II Еўрапейскіх гульняў мы клічам усіх беларусаў і гасцей нашай краіны, усіх спартсменаў-удзельнікаў Гульняў і чальцоў замежных дэлегацый далучыцца да акцыі і прабегчы ў дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі. Мы верым, што бег з мэтай дабрачыннасці зможа аб’яднаць усіх, а ўсе разам мы зможам яшчэ больш дапамагчы дзецям, — заявіў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom|A1 Мікалай Юшкевіч.

Праект #velcombegom — дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom|A1, накіраваная на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, і дзіцячым медыцынскім установам. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года. #velcombegom з’яўляецца адной з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom|A1. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 500 000 рублёў атрымалі 16 дзіцячых медыцынскіх устаноў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom ўвайшла ў ТОП-3 лепшых камунікацыйных праектаў Усходняй Еўропы міжнароднай прэміі Eventiada IPRA Golden World Awards 2018.