Чытачы Hrodna.life паведамляюць пра карантын у студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3. Там зафіксавалі ўспышку адзёру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі супрацоўнікі інтэрната.

Каб спыніць эпідэмію, у інтэрнаце вырашылі ўвесці каранцін — забароненыя наведванні.

15 мая ў горадзе была зафіксавана ўспышка адзёру. Па словах галоўнага санітарнага лекара Гродна і Гродзенскага раёна Яніны Шарэнды, выяўлена ўжо пяць выпадкаў захворвання. У асноўным крыніцамі віруса становяцца людзі, якія прыязджаюць з-за мяжы. Перад сезонам адпачынкаў адмыслоўцы раяць зрабіць прышчэпкі тым, хто збіраецца за мяжу. Паводле апошніх назіранняў, часцей на адзёр хварэюць дарослыя.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life