З 14 мая на вуліцы Калючынскай пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва двух новых адміністрацыйных будынкаў. Плануецца, што ўжо ў 2020 годзе іх увядуць у эксплуатацыю.
Будаўніцтва пачнецца там, дзе раней была страчаная гістарычная забудова. Інвестары паспрабуюць стварыць блізкія копіі тых будынкаў. Адзін з аб’ектаў па адрасе Калючынская, 21, пабудуе бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект новага будынка. Што там будзе, бізнесмэн пакуль не вырашыў. Пустыр насупраць турмы Сямашка купіў за 544 тысячы рублёў у канцы 2018 года.
Другі аб’ект будзе ўзводзіцца па іншы бок Моладзевага цэнтра «Гродна». Там з’явіцца трохпавярховы будынак, у якім можа адкрыцца гасцініца з гандлёвымі кропкамі.
Інвестары адзначаюць, што ўсе земляныя работы на аб’ектах будуць праходзіць пры археалагічным наглядзе.