Дзеці з усёй вобласці намалявалі амаль 1000 малюнкаў. Тэма акцыі – “Малая Радзіма”, арганізатар – гродзенскае прадпрыемства «Малочны Мір».

Тэма малюнкаў – “Малая Радзіма”, хоць на некаторых выяўленыя першамайскія плакаты. Усе малюнкі змясцілі ў рамкі і ўпрыгожылі імі тралейбусы Гродна. Акрамя таго, дзіцячыя карціны з усіх раёнаў вобласці будуць транслявацца на дыёдным экране на скрыжаванні вуліц Курчатава і Гаспадарчай, піша grodnonews.by.

IMG_2734.jpg

IMG_2758.jpgIMG_2753.jpg

Акцыю арганізавалі па ініцыятыве гендырэктаркі ААТ «Малочны Мір», дэпутаткі абласнога Савета дэпутатаў Марыны Анікеевай. Дапамаглі з арганізацыяй супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

IMG_2737.jpg