Адзін з чытачоў сайта lida.info даслаў фатаграфіі плакатаў і ўлётак у гонар 75-й гадавіны вызвалення Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія афіцыйна зацверджаны ў аддзеле ідэалогіі Лідскага райвыканкама і разасланыя розным прадпрыемствам і арганізацыям горада. Чытачу вельмі не спадабалася, тое, што ён там убачыў.

На плакат да Дня Перамогі ў Лідзе трапіла дзіўнае фота

На плакаце — тры фатаграфіі. Першая акурат і выклікала абурэнне. На фатаграфіі - Лідскі замак у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, калі замак быў ператвораны ў лагер для ваеннапалонных. Паводле фатаграфіі атрымліваецца, што вайну выйграў не СССР. На фатаграфіі пазіруюць два нямецкія афіцэры, а побач стаяць савецкія ваеннапалонныя.

На плакат да Дня Перамогі ў Лідзе трапіла дзіўнае фота