У Кастрычніцкі РАУС г. Гродна ад аператара «хуткай дапамогі» паступіла паведамленне, што з акна трэцяга паверха па вуліцы Кляновая выпала дзіця. На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі. Інфармацыя не пацвердзілася, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Раніцай 10-гадовая жыхарка абласнога цэнтра знаходзілася дома. Мама пайшла на працу, а дзяўчынка збіралася на заняткі ў другую змену. У акенца акно яна ўбачыла, што на пляцоўцы школы праходзіць канцэрт. Вырашыўшы зняць відэа, каб адправіць маме, школьніца паднялася на падаконнік і высунула руку ў адчыненае на праветрыванне акно.
Па інтэрнэце дзяўчынка адправіла маме відэа, аднак яно прыйшло часткова. Убачыўшы на атрыманым малюнку адкрытае акно і руку дачкі звонку, жанчына пачала вельмі перажываць. Яна патэлефанавала дзіцяці на мабільны, аднак па нейкай прычыне ён стаў недаступны. У гэты час жанчыне патэлефанавала мама (бабуля дзяўчынкі - заўв.). Пачуўшы ўсхваляваны расказ дачкі, бабуля неадкладна набрала «103».
А ў гэты час, не дазваніўшыся на мабільны, занепакоеная мама набрала нумар хатняга тэлефона, трубку якога дачка зняла адразу. З дзіцем усё было ў парадку.