Напярэдадні святкавання Радуніцы ў Парыжы добраўпарадкавалі месца пахавання Валянціна Ваньковіча — культурнага дзеяча родам з Беларусі. Акцыя адбылася па ініцыятыве Пасольства Беларусі ў Францыі пры падтрымцы прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Дыпламаты і супрацоўнікі Пасольства на чале з Паслом Беларусі ў Францыі Ігарам Фісенкам, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары добраўпарадкавалі на могілках «Манмартр» месца пахавання Валянціна Ваньковіча — сусветна вядомага дзеяча культуры — ураджэнца Беларусі, якія пражываў у Францыі.
Правядзенне акцыі Пасольства Беларусі выклікала падтрымку прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Францыі, плануецца яе правядзенне штогод з наведваннем месцаў пахавання беларусаў, якія ў розныя гістарычныя часы воляй лёсу патрапілі ў Францыю і пахаваны на тэрыторыі Францыі.
Даведка
Валянцін (Валенцій-Вільгельм) Ваньковіч нарадзіўся 14 лютага 1800 г. у вёсцы Калюжыцы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці). Належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», прадстаўнікі якога часта займалі пасады ў Мінскім ваяводстве ВКЛ. Сусветна вядомы мастак рамантычнага кірунку. Працаваў у сваёй майстэрні ў Мінску. У ліпені 1839 г. выехаў у эміграцыю ў Францыю. 12 мая 1842 памёр ад туберкулёзу на руках свайго сябра Адама Міцкевіча ў Парыжы.
Сёння ў Мінску дзейнічае дом-музей Ваньковічаў - помнік палацава-паркавай архітэктуры эпохі класіцызму. У Зарыцы ў яго гонар названа вуліца.