У Японіі ў аўторак раніцай Акіхіта ў карычневых вопратцы і чорным галаўным уборы увайшоў у сінтаісцкі храм на тэрыторыі палаца ў Токіа, каб ушанаваць прамаці імператарскай сям'і — багіню сонца Аматэрасу — і паведаміць пра свой сыход багам, піша nn.by.

Сама цырымонія адрачэння ад трону прашла ў імператарскім палацы ў аўторак вечарам. Па паведамленнях СМІ, прэм’ер-міністр Японіі Сіндза Абэ выказаў прамову і падзякаваў 85-гадоваму імператару. Сам Акіхіта выступіў з апошнім словам.

Імператар афіцыйна сыйшоў ў адстаўку ў поўнач у аўторак, паклаўшы канец 30-гадовай эры Хэйсэй — «Дасягнуты мір». Ён больш не будзе выконваць ніякіх афіцыйных абавязкаў. Акіхіта нават не будзе прысутнічаць 1 мая на рытуалах па ўступленні на трон свайго старэйшага сына Нарухіта, каб не перашкаджаць новаму, 126-му імператару Японіі. З узыходжаннем на трон 59-гадовага Нарухіта пачнецца эра «Рэйва» — «Парадак і гармонія».

Аб адрачэнні імператара Акіхіта было афіцыйна абвешчана ў снежні 2017 года. Гэта першая такая падзея ў Японіі за больш чым 200 гадоў. Кіруючая там дынастыя лічыцца самым старажытным манархічным родам у свеце.