У Мінску падчас «Столыпинских чтений» 26 красавіка абмеркавалі ролю асобы Сталыпіна ў агульнай гісторыі Расіі і Беларусі і прапанавалі ўсталяваць яму помніка ў Гродне.

Ініцыятарам ўстаноўкі помніка выступіў выкладчык Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы ГОУ РІВШ (г.Мінск) Віктар Голубеў. На канферэнцыі адзначылі, што сёння ў Саюзнай дзяржаве адчуваецца недахоп яркіх асобаў, якія могуць стаць прыкладам для моладзі, а тыя героі якіх сёння прапануюць ушанаваць з’яўляюцца антысаюзнымі.

Даведка:

У 1902−1903 гадах Пётр Сталыпін быў гродзенскім губернатарам. У Гродне ёсць памятная дошка ў яго гонар. Яе адкрылі 23 верасня 2011 года ў рамках святкавання 210-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай губерні.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life